Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Івянец збірае маладых вернікаў на ІІІ Малітоўную сустрэчу моладзі |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 30.07.2010 20:22 |
|
На прыкасцёльнай тэрыторыі размясціўся палатачны гарадок для ўдзельнікаў сустрэчы. Некаторыя з іх прыбылі ўжо 26 ліпеня, каб прыняць удзел у «Музычнай майстэрні», што з’яўляецца асноваю дадзенай сустрэчы. Удзельнікі «Майстэрні» ўтвараюць хор, які адказвае за супольны спеў і малітву падчас мерапрыемства. Наперадзе дні духоўнага ўзбагачэння праз сакрамэнты, удзел у набажэнствах, слуханне Божага слова і канферэнцый душпастыраў. |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


30 ліпеня 2010 г., ужо па добрай традыцыі, Івянец становіцца месцам малітвы і касцёльных спеваў маладых католікаў Беларусі. Вежы белай святыні, як арыентыр, маладыя вернікі шукаюць над пабудовамі горада і паціху збіраюцца ў месцы, дзе неўзабаве распачнецца ўжо ІІІ Малітоўная сустрэча моладзі.
для друку