Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праз драматычную пантаміму — да ўсведамлення дзесяці Божых запаведзяў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
31.07.2010 13:01

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця III Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, у ходзе якой Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам да моладзі з усіх дыяцэзій Беларусі і да гасцей з-за мяжы, працягнулася выступленнем удзельнікаў «Музычнай майстэрні» на галоўнай сцэне пад адкрытым небам. Яны падрыхтавалі тэатральную пастаноўку на тэму дзесяці Божых запаведзяў — тэму, якой з’яднаны ўсе мерапрыемствы сёлетняй сустрэчы.

Кіравала працэсам стварэння пастаноўкі і ўвасаблення вобразаў на сцэне спадарыня Кася з Польшчы. Таму, каб на хвіліну перамясціцца ў дні рэпетыцый і даведацца пра дэталі стварэння пастаноўкі і перажытыя яе ўдзельнікамі эмоцыі, мы звярнуліся да яе за каментарыем.

— Як узнікла ідэя пантамімы?

— Першае пытанне, якое ў мяне ўзнікла, — як знайсці агульную мову з беларускай моладдзю. Справа ў тым, што я ўпершыню ў Івянцы. І вырашыла, што лэгчэй за ўсё наладзіць кантакт з гледачамі праз рухі і жэсты, каб уздзейнічаць на іх эмоцыі. Бо ёсць такія драматычныя жыццёвыя хвіліны, якія скаладана перадаць словамі. Таму пантаміма ў спалучэнні з урыўкамі са Святога Пісання — гэта менавіта тая форма, якая цудоўна перадае эмоцыі.

— Спадарыня Кася, раскажыце, калі ласка, ці складана было працаваць з моладдзю Беларусі?

— Не, абсалютна не. Усё было цудоўна. Яны такія актыўныя, прапаноўвалі столькі цікавых ідэй! Яны цалкам прысвячалі сябе гэтай працы і, трэба сказаць, цудоўна рэагавалі на мае просьбы.

— Якую ідэю Вы, як аўтар, уклалі ў гэту пастаноўку?


— Тэмай пантамімы з'яўляецца дэкалог — дзесяць Божых запаведзяў. Я даўно пачала думаць над тым, як можна аб'яднаць дзесяць Божых запаведзяў з тэатральнымі формамі. Гэта па-першае. Па-другое, хацелася, каб кожны задумаўся над тым, чым з'яўляецца дэкалог менавіта для яго. І я вырашыла, што гэтыя запаведзі — падказка, як быць шчаслівай у жыцці, як не крыўдзіць бліжніх і не быць пакрыўджанай імі.

— Як Вы лічыце, ці ўдалося Вам дасягнуць пастаўленай мэты і дакрануцца да сэрцаў маладых гледачоў?

— Так, думаю, усё атрымалася. Спадзяюся, пантаміма ўсім спадабалася і нікога не пакінула абыякавым да ўзнятай праблемы.

— Дзякуй вялікі за размову.

Размаўляў Уладзіслаў Валадзько

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.