Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы для многіх стала часам пакаяння |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 31.07.2010 17:36 |
|
Споведзь, або сакрамэнт пакаяння, — адзін з сямі сакрамэнтаў, устаноўленых Езусам Хрыстом. Прыступаючы да споведзі, чалавек атрымлівае дараванне грахоў ад святара і яднаецца з Богам і Касцёлам. Пасля Змёртвыхпаўстання Хрыстус даў святарам уладу адпускаць грахі: «Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца» (Ян 20, 23). Сакрамэнт пакаяння святары ўдзялялі прагнучым паяднацца з Богам у святыні і на прыкасцёльнай тэрыторыі. Споведзь працягвалася не адну гадзіну. |
| Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Цыкл катэхезаў на тэму Божых запаведзяў, прапанаваны ўдзельнікам Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы, а таксама рахунак сумлення сталі падрыхтоўкай да сакрамэнту пакаяння.
для друку