Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Скаўцкае вогнішча ў Івянцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
31.07.2010 19:25

Для ўдзельнікаў малітоўнай сустрэчы ў Івянцы скаўты правялі евангелічнае вогнішча. Скаўцкае вогнішча — гэта вясёлы час, насычаны спевамі і гульнямі. Звычайна яно праходзіць у канцы кожнага дня на летніку.

Прадстаўнікі каталіцкіх парафіяльных груп, якія практыкуюць педагогіку Федэрацыі еўрапейскага скаўтынгу, расказвалі сабраным пра тое, чым займаюцца скаўты і як імі можна стаць. Праграма, падрыхтаваная скаўтамі, уключала таксама інсцэніроўку на тэму Божых запаведзяў.

У сваёй педагогіцы скаўты вылучаюць пяць кірункаў усебаковага развіцця маладога чалавека:

  • здаровы лад жыцця;
  • навучанне практычным уменням;
  • фарміраванне характару;
  • служэнне іншым;
  • пазнанне Бога.

На сённяшні дзень скаўты дзейнічаюць пры парафіях у Мінску, Барысаве, Глыбокім, Лынтупах, Паставах, Івянцы.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.