Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Радашковічы: 150-годдзе касцёла і сакрамэнт канфірмацыі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.09.2010 17:13

3 верасня 2010 г. каталіцкая супольнасць у Радашковічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адзначала 150-годдзе сваёй святыні. У гэты ж дзень вернікі атрымалі сакрамэнт канфірмацыі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонія Дзям’янкі. На парафіяльную ўрачыстасць завітаў таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Мітрапаліт, ненадоўга далучыўшыся да парафіяльнай супольнасці ў гэтае свята, звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Іерарх нагадаў гісторыю радашковіцкай святыні — багатую і поўную выпрабаванняў. «Сёння, адзначаючы юбілей 150-годдзя радашковіцкага касцёла, мы ўспамінаем яго багатую і адначасова трагічную гісторыю. Пабудаваны паўтара стагоддзі таму, ён стаў месцам спаткання чалавека з Богам. Тут атрымалі сакрамэнт хросту вашы дзяды і прадзеды. Тут святар благаславіў іх сужэнствы. Тут яны духоўна аднаўляліся ў сакрамэнце пакаяння. Тут карміліся хлебам жыцця вечнага — Эўхарыстыяй. Адсюль пасля заканчэння зямнога жыцця накіроўваліся ў месца вечнага спачынку», — адзначыў Мітрапаліт.

Узгадваючы першую святую Імшу на другім паверсе касцёла пасля яго вяртання вернікам, арцыпастыр адзначыў: «Гісторыя гэтага касцёла, як і гісторыя многіх іншых святынь на нашай зямлі, яшчэ раз паказвае, што Хрыстус сапраўды ёсць яе Валадаром».

Поўны тэкст прывітальнага слова Мітрапаліта Кандрусевіча >>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.