Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай у Пяршаях |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
18.07.2011 16:44 |
Распавядаючы пра гісторыю культу Маці Божай Шкаплернай, іерарх нагадаў таксама пра гісторыю распаўсюджвання яе культу ў Беларусі і непасрэдна ў пяршайскай парафіі. Тут гэта звязана перш за ўсё з абразом Маці Божай, які цяпер знаходзіцца ў галоўным алтары святыні. Біскуп нагадаў таксама постаць былога пробашча парафіі айца Рогера Свідэрскага, які не шкадаваў сіл для таго, каб знайсці гэты вобраз і аднавіць яго. А перш за ўсё аднавіць веру людзей з якімі ён як душпастыр быў злучанны. Працуючы ў Беларусі, айцец Свідэрскі «ўваскрашаў» усё тое, што было забіта і замучана на беларускай зямлі. Шматлікія вернікі з бліжэйшых парафій яшчэ добра памятаюць гэтага святара. Ён не толькі будаваў і аднаўляў святыні ў Камені, Цеснавой, Пяршаях, але перш за ўсё стараўся будаваць святыню людскіх сэрцаў. Добра ведаюць яго таксама мясцовыя праваслаўныя вернікі і святары, таму што, будучы святаром Паўсюднага Касцёла, не рабіў розніцы паміж канфесіямі і стараўся данесці Божае слова да ўсіх. Галоўным сведчаннем гэтага з’яўляюцца два крыжа, якія, дзякуючы намаганням а. Рогера, былі пастаўленны пры дарозе, якая вядзе ў Пяршаі — лацінскі і грэчаскі (праваслаўны і каталіцкі). Як адзначыў біскуп Дзям’янка, гэта святар быў сапраўдным спаткаемцам сваіх папярэднікаў — благаслаўлёных айцоў Германа і Ахілеса, якія працавалі тут да яго і ахвяравалі сваё жыццё за парафіянаў, тым самым даўшы сведчанне пра сапраўдную каштоўнасць ахвярнай любові Хрыста і яго вучняў да людзей: «Няма большай любові, чым тая, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў». Выражэннем памяці і ўшанаваня ахвярнай працы айца Рогера стала памятная дошка, якую парафіяне мясцілі ў сваёй святыні і якую асвяціў біскуп Антоні Дзям’нка. На заканчэнне супольнай літургіі іерарх падзякаваў усім прысутным вернікам, гасцям і святарам за супольную малітву і заахвоціў да памнажэння тых плёнаў, якія прынесла ахвярная праца вялікага душпастыра. А. Аляксандр Улас OFMConv |
Фотарэпартаж |