Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Міхалішках адзначылі ўрачыстасць св. Міхала Арханёла
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
01.10.2012 15:18
У касцёле св. Міхала Арханёла ў Міхалішках 29 верасня адзначылі дзень апекуна парафіі. На св. Імшу, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, прыбылі пробашчы суседніх парафій, а таксама кіраўнікі Аставецкага і Будслаўскага дэканатаў — кс. Здзіслаў Пікула і кс. Багуслаў Маджэеўскі. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел парафіяне і шматлікія госці з іншых парафій дэканату.

У гаміліі біскуп Уладзіслаў Блін адзначыў: «Як кожная парафія мае свайго заступніка, так і кожнага з нас Бог адарыў асабістым апекуном. Кожны чалавек вымушаны рабіць выбар паміж дабром і злом». Іерарх нагадаў, што «Анёл Ахоўнік дапамагае людзям чыніць дабро, якое яны павінны выконваць адразу, не адкладаючы на потым».
 
Адной з падзей таго дня стала асвячэнне абразоў Маці Божай Ружанцовай і св. Ганны, намаляваных Ядвігай Сянько з Маладзечна. Абразы, асвячоныя дэканамі Астравецкім і Будслаўскім, былі змешчаны ў бакавых навах касцёла. Завяршылася набажэнства літаніяй да св. Міхала Арханёла і адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Заключнай часткай урачыстасці стала працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

кс. Эдмунд Друз SChr
 
(JLS) 
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.