Урачыстасць у Міхалішках: вучыцца жыццю, заснаванаму на хрысціянскіх каштоўнасцях |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
30.07.2012 12:30 |
29 ліпеня 2012 г. парафія Св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) перажывала ўрачыстасць св. Ганны — адной з апекуноў святыні, Маці Найсвяцейшай Панны Марыі. Вернікі касцёла св. Міхала і іншых парафій сабраліся, каб агарнуць сваімі малітвамі ўсіх пажылых людзей, хворых, бабуль і дзядуляў. Святую Імшу ўзначаліў кс. Юрый Марціновіч. У гаміліі святар распавёў пра жыццё св. Ганны і ўказаў на цноты святых, у якіх трэба «вучыцца жыццю, заснаванаму на хрысціянскіх каштоўнасцях». Ксёндз Марціновіч падкрэсліў таксама актуальнасць паслання, якое сёння нясе ўсім святая Ганна. Сёння святая асаблівым чынам прамаўляе «прыкладам сваёй чысціні і нявіннасці да ўсіх жанчын, маці і жонак», прамаўляе і «да ўсіх мужчын і бацькаў, каб яны супольна, праз павагу, разуменне, давер, клопат, любоў і сям’і імкнуліся да святасці, як гэта рабілі бацькі Найсвяцейшай Маці, і разам дасягнулі хвалы неба». |
Фотарэпартаж |