| Біскуп Юрый Касабуцкі прызначаны біскупскім дэлегатам у Магілёўскай вобласці |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 15.04.2014 14:41 |
|
Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Вялікадню, у курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Па словах Мітрапаліта, важна, што на Магілёўшчыне таксама будзе біскуп – гэта дасць магчымасць звяртаць больш увагі на Магілёўскую вобласць. Іерарх выказаў надзею, што з прызначэннем біскупа Юрыя Касабуцкага пастырская дзейнасць там ажывіцца. Расклад цэлебрацый, якія правядзе біскуп Юрый Касабуцкі ў Магілёве на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень, тут>>> (AG) |


15 красавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі прызначаны біскупскім дэлегатам у Магілёўскай вобласці, адначасова з’яўляючыся Генеральным вікарыем.
для друку