Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў велікодныя стравы ў парафіях Магілёўшчыны |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
21.04.2014 13:35 |
19 красавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі асвяціў велікодныя стравы ў парафіях Магілёўшчыны і павіншаваў вернікаў з надыходзячай урачыстасцю Уваскрасення Пана. Дапаможны біскуп наведаў магілёўскія парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, Св. Антонія, Св. Казіміра і св. Ядвігі, парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай у Бялынічах, парафію Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове, парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Княжыцах, парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фашчаўцы, парафію Маці Божай Бялыніцкай у Горках. Асвячэнне страваў на велікодны стол з'яўляецца традыцыяй Вялікай суботы. Біскуп Юрый Касабуцкі праводзіў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень цэлебрацыі ў Магілёве. (AG) |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.