Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый удзеліць біскупскае пасвячэнне новапрызначанаму біскупу Аляксандру Яшэўскаму
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
17.06.2015 11:10

Камунікат Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўдзеліць біскупскае пасвячэнне новапрызначанаму дапаможнаму біскупу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандру Яшэўскаму, члену Салезіянскай Кангрэгацыі, 27 чэрвеня а 10-й гадзіне ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Асістуючымі біскупамі будуць: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У Год кансэкраванага жыцця гэта падзея падкрэслівае асаблівую лучнасць, якая існуе паміж законнікамі і законніцамі з Беларусі, да якіх належыць новапрызначаны біскуп, з асобай і паслугай Рымскага Пантыфіка. Гэта падзея з’яўляецца кульмінацыйным момантам святкавання Года кансэкраванага жыцця і асаблівым чынам выражае падзяку Касцёла за прысутнасць і працу кансэкраваных асобаў у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.