Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Юбілейныя святыні Года Міласэрнасці прызначаны ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.12.2015 16:23

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прызначыў юбілейныя святыні Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Аб гэтым гаворыцца ў дэкрэце іерарха.

«У сувязі з абвяшчэннем Юбілейнага Года Міласэрнасці з  8 снежня 2015 года па 20 лістапада 2016 года, згодна з рэкамендацыямі Папы Францішка, прадстаўленымі ў буле “Misericordiae Vultus” ад 11 красавіка 2015 года, прызначаю юбілейнымі святынямі Года Міласэрнасці, у якіх будуць адчынены Брамы міласэрнасці, наступныя касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

1. Архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску.
2. Конкатэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў г. Магілёве.
3. Нацыянальны санктуарый у Будславе», - сказана ў дэкрэце.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.