Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адкрыццё Святых Дзвярэй у Будславе: не трэба баяцца быць міласэрнымі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.12.2015 15:56

Не баяцца быць міласэрнымі заклікаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі 13 снежня падчас адкрыцця Святых Дзвярэй у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

Ля парога будслаўскай святыні на самым пачатку ўрачыстасці быў зачытаны ўрывак з папскай булы пра аб’яўленне Года Міласэрнасці.

Потым дзверы базылікі былі расчынены.

Адмыслова да гэтай важнай падзеі на ахвяраванні парафіянкі будслаўскай святыні была замоўлена ў капуцынскай мануфактуры капа з надпісам “Deus Caritas est”, у якую быў апрануты біскуп Юрый Касабуцкі.

Пасля таго, як прысутныя прайшлі праз “Брамы Міласэрнасці”, пачалася святая Імша.

На ёй прысутнічалі святары з навакольных парафій, а таксама шматлікія вернікі, якія спецыяльна прыехалі ў Нацыянальны санктуарый.

У гаміліі біскуп Юрый Касабуцкі заўважыў, што міласэрнасцьпачынаецца тады, калі чалавек сам да яе імкнецца і хоча быць міласэрным.

Дзверы санктуарыя Маці Божай Будслаўскай адчынены для тых, хто хоча аднавіць свае намеры да ўчынкаў міласэрнасці.

Прыехаць індывідуальна альбо групай, каб атрымаць поўны адпуст, можна кожны дзень.

У звычайныя дні святая Імша ў санктуарыі адбываецца ў 17.00, у суботу – у 12.00, у нядзелю — у 10.30 і 12.00.


Аксана Ючкавіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.