Свецкія кармэліты перакрочылі парог Юбілейных Брамаў мінскай архікатэдры |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
11.01.2016 12:41 |
9 студзеня адбылася чарговая фармацыйная сустрэча Супольнасці свецкіх кармэлітаў у Мінску, падчас якой удзельнікі прайшлі праз Юбілейныя Брамы Міласэрнасці. Як заўсёды, сустрэча пачалася ў 11.00. У Гадзіну Божай Міласэрнасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам удзельнікі разважалі над Божым словам на гэты дзень, пасля чаго вырушылі да мінскага архікатэдральнага касцёла. Перад Юбілейнымі Брамамі ўдзельнікі разам прамовілі юбілейную малітву і перакрочылі парог катэдры. У святыні свецкія кармэліты памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, пасля чаго адбылася Эўхарыстыя. Пасля святой Імшы супольнасць удзельнічала ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якой і завяршылася чарговая фармацыйная сустрэча. «Мы дзякуем Пану Богу за ласку гэтага дня, за тое, што маглі адчуць Божую Міласэрнасць, пераступаючы Юбілейныя Брамы мінскай архікатэдры», — адзначыў а. Пётр Фраштэнга OCD.
(AYU) |
Фотарэпартаж |