Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Свецкія кармэліты перакрочылі парог Юбілейных Брамаў мінскай архікатэдры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
11.01.2016 12:41

9 студзеня адбылася чарговая фармацыйная сустрэча Супольнасці свецкіх кармэлітаў у Мінску, падчас якой удзельнікі прайшлі праз Юбілейныя Брамы Міласэрнасці.

Як заўсёды, сустрэча пачалася ў 11.00. У Гадзіну Божай Міласэрнасці перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам удзельнікі разважалі над Божым словам на гэты дзень, пасля чаго вырушылі да мінскага архікатэдральнага касцёла. Перад Юбілейнымі Брамамі ўдзельнікі разам прамовілі юбілейную малітву і перакрочылі парог катэдры. У святыні свецкія кармэліты памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці, пасля чаго адбылася Эўхарыстыя.

Пасля святой Імшы супольнасць удзельнічала ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якой і завяршылася чарговая фармацыйная сустрэча.

«Мы дзякуем Пану Богу за ласку гэтага дня, за тое, што маглі адчуць Божую Міласэрнасць, пераступаючы Юбілейныя Брамы мінскай архікатэдры», — адзначыў а. Пётр Фраштэнга OCD.

(AYU)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.