«Легіён Марыі» ў Магілёве адсвяткаваў Юбілей Міласэрнасці |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
04.04.2016 14:32 |
2 красавіка ў магілёўскім конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылося святкаванне Юбілею Міласэрнасці для супольнасці «Легіёну Марыі» з г. Магілёва.
Гэтая ўрачыстасць супала са штогадовым Acies «Легіёну Марыі», калі легіянеры збіраюцца на своеасаблівы агляд. Сабраліся легіянеры з чатырох прэзідыумаў, якія дзейнічаюць у Магілёве, два дарослыя і два дзіцячыя, а таксама дапаможныя легіянеры.
Урачыстасць пачалася малітвай «Легіёну Марыі». Пасля ўсе прайшлі праз Брамы Міласэрнасці. Затым адбылася святая Імша, якую ўзначаліў кс. Віталій Драздоўскі, пробашч магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. Гамілію прамовіў а. Віталій Чабатар CMF, вікарый парафіі Св. Антонія.
Падчас літургіі легіянеры аднавілі абяцанне, дадзенае пры ўступленні ў «Легіён Марыі».
Урачыстасць завяршылася супольным пачастункам, за якім легіянеры з магілёўскіх парафіі мелі магчымасць паразмаўляць паміж сабой.
|
Фотарэпартаж |