Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да Брамаў Міласэрнасці ў мінскай архікатэдры прыбылі парафіяне з Каменнай Горкі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.09.2016 17:53

12 верасня вернікі мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай разам са сваім пробашчам кс. Францішкам Рудзем маліліся ў мінскай архікатэдры, дзе ў гэты дзень адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Імя Марыі.

Нагодай для малітвы менавіта ў гэтай святыні стала не толькі архікатэдральная штогадовая ўрачыстасць, але і магчымасць, адбыўшы пілігрымку, прайсці праз Брамы Міласэрнасці і атрымаць поўны адпуст.


Брамы Міласэрнасці адчыніліся 8 снежня 2015 года ў некаторых святынях ва ўсім свеце з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці. Доўжыцца ён будзе да нядзелі Хрыста Валадара Сусвету, 20 лістапада 2016 года. У Год Міласэрнасці кожны вернік, выканаўшы адпаведныя ўмовы, можа атрымаць адпуст, г. зн. выбаўленне ад часовай кары за грахі для сябе, а таксама для душаў, якія знаходзяцца ў чыстцы.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.