Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Зацемка
  • Simple Image Gallery Notice: Joomla!'s "/cache" folder is not writable. Please correct this folder's permissions, clear your site's cache and retry.
  • There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery plugin tags exists and contains valid image files.
Памылка
  • JFolder::files: Шлях не з'яўляецца дырэкторыяй: /var/www/www-root/data/www/old.catholic.by/2/images/simplegallery/2013-07-03-twitter/
Пілігрымы пішуць у «Твітэр». Гомельскі каталіцкі сайт арганізаваў твітэр-трансляцыю з пілігрымак у Будслаў
Беларусь - Пінская дыяцэзія
03.07.2013 12:14

Пілігрымка з Баранавіч дайшла да Івянца, віцебскія пілігрымы мінулі Бешанковічы, а мінскіх пілігрымаў пачаставалі пламбірам — за навінамі з жыцця пілігрымак можна сачыць і ў «Твітэры». Штодзённая твітэр-трансляцыя арганізавана на гомельскім каталіцкім сайце.

Кароткімі тэкставымі паведамленнямі, а таксама актуальнымі фотаздымкамі з жыцця пілігрымак у «Твітэры» дзеляцца самі пілігрымы — рабіць гэта можна адразу з мабільнага тэлефона. Ёсць нават і свае «спецыяльныя карэспандэнты»: Яўгенія Багданава перадае навіны з віцебскай пілігрымкі, а Анастасія Гольдман піша з пілігрымкі «Баранавічы-Будслаў».

Акрамя гэтага, апошнімі навінамі дзеляцца таксама пілігрымы з Мінска, Вілейкі, Маладзечна і іншых.

Прапануем вашай увазе некаторыя запісы:

@Ptashinskaya_ya: І няхай усім здаецца, што я крочу адзін. Пілігрым — я пілігрым... Я ніколі не буду адзін, калі са мной Бог-Сын...!

@gomelcatholic: Баранавічы дайшлі да Івянца. Там да пілігрымкі далучыліся ўжо 70 чалавек!

@MarianOlgaGolub: Прывал на абед. Ура!

@AsyaVredina: Даганяем пілігрымку на чатырох машынах.

@gomelcatholic: Узнавілася сувязь з Віцебскам! Ужо падыходзяць да Бешанковічаў, дзе і заначуюць сёння. Акрамя мазалёў здарэнняў няма.

Як паведамляе гомельскі каталіцкі сайт, адмысловая твітэр-трансляцыя будзе весціся на сайце і падчас будслаўскіх урачыстасцяў, якія пройдуць 5-6 ліпеня.

Ілья Лапато OCDS

{gallery}2013-07-03-twitter{/gallery}

фота ўдзельнікаў пілігрымкі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.