Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Скаўцкую прысягу на вернасць Богу склалі першыя дзяўчаты-скаўткі з Гомеля |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
28.11.2013 12:18 |
Сапраўднымі скаўткамі сталі дзяўчаты, якія наведвалі скаўцкую групу пры гомельскай парафіі Нараджэння Маці Божай.
Дзяўчаты ўрачыста прынялі прысягу, паабяцаўшы быць вернымі Богу, Радзіме, сваім начальнікам і падначаленым па скаўцкаму руху. Новыя скаўткі атрымалі благаслаўленне святара, а таксама берэты з асвечаным крыжом. Першы скаўцкі «звяз» з ліку выключна дзяўчат, у Гомелі быў створаны ў студзені 2013 года. Паводле Гомельскага каталіцкага партала. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.