Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомелі праходзіць выстава «Святыя абліччы Езуса Хрыста і Маці Божай»
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.12.2013 12:42

У гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў з 26 снежня праходзіць выстава «Святыя абліччы Езуса Хрыста і Маці Божай», прысвечаная Божаму Нараджэнню. Іконы, кнігі, меднае ліццё з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і прыватных збораў сталі асноўнымі экспанатамі выставы.

Калекцыя іканапісу і культавых прадметаў пачала фарміравацца ў музеі з першых дзён яго існавання. Першымі экспанатамі сталі прадметы з дамавой царквы князёў Паскевічаў. Далейшыя паступленні ў фонды музея сведчаць аб разнастайнасці іканапісных традыцый, існуючых на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Праваслаўную ікону, напісаную прафесійнымі іканапісцамі, адрознівае высокі ўзровень майстэрства. За знешняй прастатой графічна-іканапіснага стылю, які атрымаў назву «народны наіў», хаваецца глыбінная народная філасофія. Стараверскія іконы, створаныя на тэрыторыі Гомельскай вобласці, узыходзяць да старажытнарускіх традыцый, якія атрымалі развіццё ў творчасці мясцовых майстроў XVII - пачатку XX стст.

На выставе прадстаўлены іконы, выкананыя ў розных іканапісных традыцыях, але аб'яднаныя тэмай Езуса Хрыста і Маці Божай, якая на працягу стагоддзяў з'яўляецца цэнтральнай у хрысціянскім мастацтве.

Разам з дэманстрацыяй абразоў і культавых прадметаў наведвальнікам выставы ўпершыню будзе прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з працай музейных супрацоўнікаў па рэстаўрацыі і захаванні культавых прадметаў.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта Нараджэння Божай Маці

(AG)

Фота гомельскага каталіцкага сайта Нараджэння Божай Маці

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.