Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Для гомельскіх дзяцей-інвалідаў наладзілі навагодняе свята
Беларусь - Пінская дыяцэзія
01.01.2014 17:28

У Гомельскай дзіцячай вёсцы адбылося свята для сірот-інвалідаў. На ранішнік да дзяцей прыехала шмат гасцей: прадстаўнікі ўлады, дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас-міласэрнасць”, праваслаўны святар, госці з Польшчы.

Свята наладжвалі сумеснымі намаганнямі музычнага кіраўніка дзіцячай вёскі і валанцёраў з машынабудаўнічага каледжа, якія выступалі для дзяцей у ролях казачных персанажаў. Дзеці атрымалі салодкія падарункі.

На наступны дзень дзеці з дзіцячай вёскі пабывалі ў гасцях на свяце ў сясцёр Маці Тэрэзы. Дзеці паглядзелі спектакль пра Божае Нараджэнне, разам танцавалі, пелі і гулялі.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта Нараджэння Божай Маці

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.