Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Антоні Дзям'янка здзейсніў калядны візіт у пінскую семінарыю
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.01.2014 10:36

22 студзеня ў семінарыйнай супольнасці ў Пінску адбылася калядная візітацыя, якую здзейсніў біскуп Антоні Дзям’янка, ардынарый Пінскі.

Распачаўся калядны візіт у семінарыйнай капліцы, дзе рэктар семінарыі кс. Ян Саламон прывітаў іерарха і падзякаваў за тое, што ў яго знайшоўся час для наведвання семінарыі. Біскуп прывітаў прысутных і звярнуўся са словам да семінарыйнай супольнасці. Пінскі ардынарый распавёў пра звычаі, якімі суправаджаліся калядныя візітацыі ў семінарыі ў часы Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

Пасля біскуп па чарзе завітаў ва ўсе пакоі, аўдыторыі і іншыя памяшканні семінарыі, не абмінушы нікога і нічога. Семінарысты ўпрыгожвалі ўрачыстае шэсце спевам калядных песень.

Візітацыя завяршылася супольнай святочнай вячэрай.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.