Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомелі моляцца за мір ва Украіне
Беларусь - Пінская дыяцэзія
27.01.2014 11:23

Падчас нядзельнай Імшы 26 студзеня ў гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці маліліся за ўкраінскі народ і ўстанаўленне міру ў гэтай краіне. Вернікі будуць маліцца і ў наступныя дні, пакуль сітуацыя ва Украіне не стабілізуецца.

“Разам з усім Каталіцкім Касцёлам, разам з Папам, які моліцца за мір у розных краінах, просім Бога аб мірным вырашэнні гэтага складанага пытання ў нашых суседзяў украінцаў, - сказаў пробашч парафіі кс. Славамір Ласкоўскі. - Каб гэта не стала перамогай зла, а каб усё было так, як кажа Езус Хрыстус, каб кожны меў глыбокую павагу да іншага чалавека, клапаціўся аб дабры для ўсёй краіны. Просім, каб гэтыя людзі былі натхнёныя Богам, каб, нарэшце, запанаваў мір і любоў паміж усімі бакамі канфлікту”.

Святар заклікае парафіянаў памятаць пра братоў-украінцаў і ў сваіх асабістых штодзённых малітвах.

Паводле сайта Нараджэння Божай Маці

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.