Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомелі вернікаў на нядзельную Імшу клічуць дзеці
Беларусь - Пінская дыяцэзія
30.01.2014 11:02

У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці вернікаў на нядзельную Імшу клічуць дзеці. Па чарзе школьнікі б’юць у касцёльныя званы. Гэта першы падобны вопыт у краіне, і ідэя заснаваць такую практыку нарадзілася ў скаўцкай групе пры касцёле.

Скаўты вырашылі дапамагчы мясцоваму 75-гадоваму званару, якому ўжо нялёгка ўзбірацца па прыступках 15-метровай званіцы.

Па словах кіраўніка скаўцкай групы пры гомельскай парафіі Станіслава Чарапко, у званоў гэтага касцёла няма перазвону, раўнамерны гук нараджаецца ад расхіствання ўсяго звана, і спецыяльнай адукацыі, каб званіць у такой манеры, не патрабуецца. Біць у званы ходзяць па пяць чалавек: два хлопчыка, дзве дзяўчынкі і дарослы.

У гомельскай парафіі ўпэўнены, што скаўцкі эксперымент стане традыцыяй таксама для іншых святыняў.

Паводле sb.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.