Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышоў у вечнасць кс. Генрык Тэлеман
Беларусь - Пінская дыяцэзія
06.02.2014 14:43

6 лютага адышоў у вечнасць кс. Генрык Тэлеман. Святар служыў у Пінскай дыяцэзіі: парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Асавой, парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Століне, катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.

Ксёндз Генрык Тэлеман нарадзіўся 15 ліпеня 1958 г. Перад паступленнем у семінарыю вывучаў псіхалогію ва ўніверсітэце ў Маскве, затым працаваў выкладчыкам псіхалогіі. Пасля скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Польшчы. Святарскае пасвячэнне прыняў 16 ліпеня 1995 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка.

У апошні час з-за хваробы прабываў у Доме міласэрнасці ў Лагішыне.

Пахаванне адбудзецца 10 лютага ў Кобрыне. Імша ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пачнецца ў 11.00, яе ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.