У Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага прайшоў карнавал |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
11.02.2014 14:28 |
Сёлета студэнты і выкладчыкі трапілі ў Трыдзявятае Царства, дзе ім прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, каб развесяліць Царэўну Несмяяну і даказаць ёй, што яны сапраўдныя казачныя героі. За песні, жарты, гульні Царэўна шчодра адарыла ўсіх герояў цукеркамі і казачнымі сертыфікатамі. Некаторыя заслужылі асаблівую ўзнагароду. Граматы і падарункі, зробленыя рукамі студэнтаў каледжа, атрымалі не за лепшыя касцюмы ці выступленні, а за моцнае жаданне выконваць Божую волю кожны дзень свайго жыцця, служыць справай і малітвай Богу і людзям, – так навучэнцы павіншавалі святароў і сясцёр законных з Днём кансэкраванага жыцця, які Касцёл адзначаў 2 лютага. |
Фотарэпартаж |