Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Гомелі прайшла сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
18.03.2014 09:11 |
15 сакавіка ў Гомелі прайшла сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі. Сустрэчу ў выглядзе рэкалекцыі арганізаваў вікарый гомельскай парафіі кс. Дамінік Шыманскі з дапамогай маладых вернікаў. У духоўных практыкаваннях удзельнічалі хлопцы і дзяўчаты са Светлагорску, Жлобіна і Гомеля.
Сустрэча праходзіла ў Доме міласэрнасці сясцёр Ордэна Маці Тэрэзы. Маладыя людзі ў гульнявой форме пазнаёміліся адзін з адным, слухалі канферэнцыі святара, прыдумвалі сцэнкі і рабілі постэры па матывах кнігі прарока Ёны, якой была прысвечана сустрэча. Праз гэтую кнігу, а таксама з дапамогай відэаролікаў і невялікіх фільмаў кс. Дамінік Шыманскі раскрываў тэму талентаў і паклікання кожнага чалавека.
Завяршылася сустрэча споведдзю маладых вернікаў і Імшой, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Паводле гомельскага каталіцкага сайта
(AG) Фота з гомельскага каталіцкага сайта
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.