Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У семінарыі ў Пінску прайшлі велікапосныя рэкалекцыі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
20.03.2014 10:58

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Яны працягваліся з 14 па 18 сакавіка.

Духоўныя разважанні пачаліся ў пятніцу вячэрняй Імшой.

Некалькі дзён супольнасць семінарыі ў святым маўчанні і малітве разважала перад Божым абліччам на розныя тэмы, звязаныя з пакліканнем і святасцю, якія прапанаваў рэкалекцыяніст. Семінарысты разважалі, між іншым, над пакліканнем, жыццём у супольнасці, важнасцю і вялікай вартасцю малітвы, святасцю і паслухмянасцю. Пастаяннай спадарожніцай такіх духоўных практыкаванняў у семінарыі з’яўляецца цішыня, якая дапамагае лепш засяродзіцца на Божым слове, лепш перажыць гэты час, а малітва дапамагае ўдзельнікам скіраваць думкі і сэрцы да Бога.

Рэкалецыі завяршыліся 18 сакавіка Імшой. Ад імя семінарыйнай супольнасці рэкалекцыяністу падзякаваў дэкан семінарыстаў дыякан Юрый Дрозд.

Андрэй Багдановіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.