Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У семінарыі ў Пінску адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.03.2014 10:13

21 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылося ўдзяленне паслуг лектарату і акалітату. У якасці кандыдатаў на прыняцце былі прадстаўлены восем семінарыстаў: чатыры кандыдаты да паслугі лектарату і чатыры – да паслугі акалітату. Удзяленне гэтых “бачных ступеняў” на шляху паклікання і падрыхтоўкі да святарскага служэння адбылося падчас Імшы, якую ў семінарыйнай капліцы ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

У гаміліі іерарх раскрыў перад кандыдатамі прыгажосць, сэнс і важнасць гэтых паслуг у Касцёле. У звароце да семінарыстаў біскуп прывёў пераканаўчыя прыклады са свайго жыццёвага досведу. “Касцёл палічыў, что вы ўжо дасягнулі ў сваёй падрыхтоўцы да святарства таго ўзроўню, які дазваляе падняцца яшчэ на прыступку вышэй па лесвіцы паклікання”, – заўважыў пінскі ардынарый, звяртаючыся да кандыдатаў. - Як лектары вы будзеце служыць Народу Божаму паслугаю Слова, абвяшчаючы яго і няспынна разважаючы над ім! Як акаліты будзеце служыць супольнасці верных, несучы ім Эўхарыстычнага Хрыста!”

Пасля Імшы новапрызначаныя падзякавалі біскупу за ўдзяленне паслуг, а адміністрацыі семінарыі – за дазвол іх прыняцця.
    
Андрэй Багдановіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.