У Гомелі каля 200 католікаў далучыліся да ініцыятывы «Духоўнага ўсынаўлення» |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
26.03.2014 11:02 |
Падчас Імшы 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці маліліся аб усіх цяжарных жанчынах і медыках-гінеколагах, каб яны адмовіліся ад правядзення абортаў. Таксама гомельскія католікі прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі “Духоўнага ўсынаўлення” - 9-месячнай малітвы за ненароджанае дзіця, якому пагражае аборт. Каля 200 вернікаў парафіі заявілі пра свой намер такога духоўнага ўсынаўлення. Вернікі маліліся падчас Імшы “за жанчын, якія носяць пад сваім сэрцам новае жыццё”, за “мужнасць бацькоў адважыцца на нараджэнне дзіцяці і любоў да яго”, за “медыкаў, якія пакліканы абараняць жыццё, а не забіваць яго”. Паводле сайта гомельскай парафіі (AG) |