Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрыстусоўцы правялі фармацыйную сустрэчу для міністрантаў
Беларусь - Пінская дыяцэзія
28.03.2014 12:19

24-26 сакавіка ў парафіі Святых Пятра і Паўла Апосталаў у Мядзведзічах (Пінская дыяцэзія) адбылася фармацыйная сустрэча Літургічнай службы алтара беларускіх парафій, дзе служаць хрыстусоўцы.

У межах сустрэчы, у якой удзельнічалі 25 міністрантаў, закраналіся тэмы, звязаныя з перажываннем Вялікага посту праз удзел у набажэнствах Мукі Пана. Удзельнікі выслухалі тэматычныя канферэнцыі, мелі магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, прысутнічалі на Эўхарыстыі, мелі час на гульні, адпачынак, знаёмства.

Таксама ўдзельнікі пазнаёміліся з харызматам і місіяй Таварыства Хрыстовага для Палоніі Замежнай і даведаліся пра постаць заснавальніка гэтай супольнасці Слугі Божага кардынала Аўгуста Хлонда.

З вялікай цікавасцю прысутныя прынялі інфармацыю на тэму душпастырскай працы хрыстусоўцаў у розных месцах свету: у Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, у краінах Еўропы, а таксама ў Беларусі: у Гродзенскай дыяцэзіі (Геранёнах, Суботніках), Пінскай дыяцэзіі (Ганцавічах, Ішкалдзі, Мядзведзічах), Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (у Душпастырскім цэнтры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Мінску).

На заканчэнне сустрэчы, вяртаючыся дадому, удзельнікі наведалі Свіцязь і Навагрудак.

(JM)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.