Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У гомельскай парафіі ўтварылася новая Нэакатэхуменальная суполка |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
30.03.2014 17:06 |
У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці пасля заканчэння катэхез, якія праходзілі ў студзені-сакавіку, утварылася новая Нэакатэхуменальная суполка. У яе ўвайшлі вернікі розных узростаў, прафесій, сацыяльных груп.
Цяпер у парафіі стала дзевяць суполак. Нэакатэхуменальны шлях быў адкрыты ў Гомелі больш за 20 гадоў таму.
Нэакатэхуменальны шлях - свецкі рух у Каталіцкім Касцёле, які аб'ядноўвае каля 300 тысяч чалавек ва ўсім свеце. Яго заснавалі іспанцы Кіко Аргуэльо і Кармэн Эрнандэс у 1964 годзе ў адказ на секулярызацыю грамадства і заклік Другога Ватыканскага Сабору аб новай евангелізацыі. Нэакатэхуменат - абнаўленне свайго хрышчэння праз розныя этапы і жыццё па вобразу першых хрысціянскіх супольнасцяў. Паводле сайта гомельскай парафіі
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.