У Вялікі чацвер біскуп Казімір Велікаселец абмыў ногі гомельскім вернікам |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
18.04.2014 11:32 |
17 красавіка, у Вялікі чацвер, калі пачынаецца Пасхальны Трыдуум і калі Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і абмыў ногі сваім вучням, такі абрад выконваюць і святары, абмываючы ногі 12 парафіянам-мужчынам. У Гомелі падчас Імшы Вячэры Пана абрад абмывання ног здзейсніў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Як адзначыў пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці кс. Славамір Ласкоўскі, “Езус прыйшоў не як гаспадар, а як слуга”. “У новазапаветныя часы ногі сваім гаспадарам мылі самыя апошнія людзі - рабы, слугі. Рабілі гэта па законе, па абавязку. А Хрыстус, будучы Богам, прынізіў сябе да апошняга, абмыўшы ногі вучням. Але паступіў так ужо не па законе, а з любові”, - дадаў святар. (AG)
|