Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Антоні Дзям’янка наведаў шэраг мясцін Пінскай дыяцэзіі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
02.06.2014 12:58

31 мая біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў групу дзяцей і моладзі на “Канікулах з Богам” у Баранавіцкім рэгіёне. Таксама пінскі ардынарый правёў набажэнства ў касцёле ў Ішкалдзі, сустрэўся з вернікамі парафіі, якія аказаліся ў складанай сітуацыі пасля ад’езду пробашча кс. Мацея Шмытоўскага, і вызначыў часовых душпастыраў да моманту ўрэгулявання сітуацыі.

1 чэрвеня, у нядзелю, падчас ранішняй Імшы ў катэдральным касцёле ў Пінску біскуп прыняў кандыдатуру да святарства семінарыста Юрыя Пракапюка.

Таксама ў гэты дзень іерарх наведаў парафію ў Рагачове, дзе сустрэўся з пробашчам кс. Андрэем Шутам і пазнаёміўся з ходам рэстаўрацыйных прац пры касцёле.

Біскуп пабываў і ў парафіі ў Жлобіне, дзе азнаёміўся з ходам будаўніцтва мураванага касцёла ў новым мікрараёне і абмеркаваў з пробашчам кс. Андрэем Марцам пастаральныя планы на будучыню ў гэтым рэгіёне.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.