У Гомелі з’явіўся першы ў Беларусі «супрацьабортны» тралейбус |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
10.06.2014 13:27 |
10 чэрвеня ў Гомелі па маршрутах №2 і №8 выходзіць на лінію новы тралейбус, аформлены незвычайнай сацыяльнай рэкламай. Слоганы тралейбуса заклікаюць захаваць жыццё ненароджаных дзяцей. Ідэя «супрацьабортнага» тралейбуса ўзнікла ў членаў грамадскага аб'яднання «Выратаванне немаўлят», у якое ўваходзяць хрысціяне розных канфесій, урачы-гінеколагі, прадстаўнікі іншых прафесій. Выраб налепак для тралейбуса праспансіравала вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта», якое пагадзілася падтрымаць праект і выдзеліла 9,5 мільёнаў рублёў на ўсе працы па афармленні тралейбуса. Выраб рэкламы і абклейванне выканала прадпрыемства «Навальніца». У якасці сацыяльнай рэкламы праект прайшоў узгадненні ў Міністэрстве гандлю Беларусі, таму «Гарэлектратранспарт» выдзеліў тралейбус пад праект бясплатна. (AG) |