Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юрыя Дразда адбылося ў Пінску |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
25.06.2014 10:52 |
24 чэрвеня ў Пінску на ўрачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юрыя Дразда з парафіі святога Казіміра ў Жлобіне — сёлетняга выпускніка Пінскай семінарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне было ўдзелена біскупам Антоніем Дзям'янка. На ўрачыстасці прысутнічалі: мама святара – Нэлі Дрозд, першы пробашч новапрэзбітэра ў Жлобіне – кс. Леанард Акалатовіч, цяперашні пробашч парафіі св. Казіміра ў Жлобіне – кс. Анджэй Мажэц SAC, шматлікія парафіяне з роднай жлобінскай парафіі, вернікі Пінска, семінарысты і выхаваўцы на чале з рэктарам – кс. Янам Саламонам, аднакурснікі кс. Юрыя, сярод якіх некаторыя нядаўна таксама сталі святарамі і сёння віншавалі свайго аднакурсніка ў якасці святара, гэта кс. Раман Суша і айцец Павел Герман OCD. Ксёндз Юрый Дрозд нарадзіўся ў 1985 г. у Жлобіне. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся на гістарычным факультэце ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, дзе затым атрымаў ступень магістра гісторыі. У 2008 годзе паступіў у Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў 9.11.2013 г. з рук біскупа Казіміра Велікасельца. (Ул. інф.) |
Фотарэпартаж |