У семінарыі ў Пінску прайшлі рэкалекцыі для юнакоў, якія жадаюць распазнаць сваё пакліканне |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
31.07.2014 10:43 |
З 28 па 31 ліпеня 2014 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшлі рэкалекцыі для юнакоў, якія жадаюць распазнаць сваё пакліканне. Рэкалекцыі праводзіў кс. Павел Ярашэвіч. У духоўных разважаннях прыняў удзел 21 малады чалавек. На працягу рэкалекцый хлопцы разважалі, маліліся, бавіліся і праводзілі час разам, мелі магчымасць на гэтыя дні далучыцца да семінарыйнага жыцця. (AG)
|