У семінарыі ў Пінску адбыўся ўступны экзамен |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
02.08.2014 10:04 |
1 жніўня 2014 г. у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбыўся ўступны экзамен для тых, хто жадае прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Кандыдаты на першы год навучання прадставілі веды па Катэхізісу і актуальным жыцці Касцёла, а таксама падзяліліся сваім бачаннем паклікання і месца Святога Пісання ў жыцці чалавека. Па выніках экзамена новымі семінарыстамі сталі Аляксандр Кустэнка і Юрый Сідаровіч з парафіі ў Лебедзеве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перад імі не толькі шэсць гадоў вывучэння філасофскіх, тэалагічных і іншых дысцыплін, але перадусім час інтэнсіўнага пазнання свайго сэрца і ператварэння яго на ўзор Сэрца Езуса – Найвышэйшага Святара. |