Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адзначылі ў адроджанай гомельскай парафіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
16.08.2014 16:01 |
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі існавала ў Гомелі яшчэ з царскіх часоў, але ў 1940 г. касцёл у цэнтры горада ўзарвалі бальшавікі. Па ініцыятыве біскупа Казіміра Велікасельца знішчаную парафію аднавілі ў Савецкім раёне горада. Цяпер вырашаецца пытанне аб будаўніцтве святыні, а на гэты раз урачыстая Імша прайшла ў будынку пакуль адзінага ў Гомелі касцёла на вуліцы Савецкай. (AG) |