Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кс. Андрэй Шода прыняў абавязкі дэкана Ляхавіцкага дэканата
Беларусь - Пінская дыяцэзія
30.08.2014 15:11

30 жніўня 2014 г. у Ганцавічах у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша з нагоды ўвядзення ў абавязкі новага дэкана Ляхавіцкага дэканата кс. Андрэя Шоды SChr. Эўхарыстыю, на якой прысутнічалі святары дэканата, святары з таварыства хрыстусоўцаў (правінцыял Нямецка-Галандска-Італьянска-Венгерскай правінцыі таварыства хрыстусоўцаў кс. Эдмунд Друз, кс. рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі таварыства хрыстусоўцаў у Познані кс. Андрэй Лысы, Дырэктар Інстытута эміграцыйнага душпастырства імя кардынала Аўгуста Хлёнда ў Познані кс. Веслаў Вуйцік), вернікі, прадстаўнікі гарадской і раённай улады, узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Ксёндз Андрэй Шода многія гады працуе на ляхавіцкай зямлі, ён паспрыяў пабудове плябаніі ў суседняй з Ганцавічамі парафіі — у Мядзведзічах. Там жа святар аднавіў фасад касцёла.

Ляхавіцкі дэканат, які быў адноўлены ў ліпені, мае доўгую гісторыю. У цяперашніх межах ён налічвае 10 парафій і пашыраецца на тэрыторыю ўсяго Ляхавіцкага, Ганцавіцкага і часткова Баранавіцкага раёнаў.

Падчас святой Імшы біскуп Антоні Дзям’янка ў гаміліі нагадаў пра абавязкі, якія павінен выконваць дэкан, адзначыў, якое значэнне ён выконвае для супольнасці вернікаў і іншых святароў дэканата, а таксама заклікаў да малітвы за кс. Андрэя Шоду.

«Касцёл — гэта духоўная святыня, у якой кожны хрысціянін займае сваё месца. Месца, якое здолее знайсці і на якім мае абавязак з годнасцю, з пашанаю, а таксама з ветлівасцю прабываць. У гэтай справе вельмі важная роля дэкана», — падкрэсліў іерарх.

Напрыканцы гаміліі біскуп узгадаў словы св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, якая адзначала, што «толькі любоў здольная прывесці ў дзеянне члены Касцёла», і «калі б згасла любоў, то апосталы перасталі б абвяшчаць Евангелле, а мучанікі не хацелі б праліваць сваёй крыві…».

Біскуп Антоні Дзям'янка пажадаў новаму дэкану Божага благаслаўлення, добрых адносін з духавенствам, кансэкраванымі і свецкімі асобамі, а таксама таго, каб служэнне на гэтай пасадзе паспрыяла паглыбленню веры Божага народа..

(AYU)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.