Новыя прызначэнні ў Пінскай дыяцэзіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
12.09.2014 22:00 |
У Пінскай дыяцэзіі ў сувязі з некаторымі персанальнымі зменамі адбыліся змены ў душпастырскай дзейнасці святароў. Пробашчам парафіі св. Антонія ў Рагачове стаў кс. Алег Грыгаровіч SAC. Парафія Маці Божай Шкаплернай у Палонцы прывітала новага пробашча кс. Дзмітрыя Кярногу. Парафію святых Пятра і Паўла ў Мядзведзічах узначаліў на пасадзе пробашча кс. Юрый Медушэўскі. Пробашчам парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маларыце стаў кс. Юрый Хіневіч. Гэты ж святар стаў біскупскім вікарыем для Брэсцкага рэгіёну (Брэсцкі і Пружанскі дэканаты) па вырашэнні некаторых адміністрацыйных спраў. Пінская катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прывітала новага вікарыя — кс. Юрыя Дразда. У парафіі Маці Божай Каралевы ў Брэсце служэнне таксама распачаў новы вікарый — кс. Аляксандр Канановіч. Новыя прызначэнні закранулі і Пінскую міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю імя св. Тамаша Аквінскага. Новым прэфектам клерыкаў семінарыі прызначаны кс. Дзмітрый Чупрын, пасада пракуратара гэтай духоўнай установы даверана кс. Паўлу Ярашэвічу. Кс. Андрэй Рылка |