Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дабрачынны канцэрт у падтрымку Дзіцячай вёскі прайшоў у Гомелі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
22.09.2014 11:53

21 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі прайшоў дабрачынны канцэрт у падтрымку Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў (Дзіцячая вёска).

На канцэрце выступілі лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Марозава (цымбалы), Лізавета Марозава (фартэпіяна) і Таццяна Купрэева (фартэпіяна).

Як адзначае партал гомельскай каталіцкай парафіі, ініцыятыва правядзення дабрачыннага канцэрта зыходзіла ад саміх музыкантаў. Канцэрт быў бясплатным. Наведвальнікі маглі аднак дабравольна скласці свае ахвяраванні для выхаванцаў Дзіцячай вёскі.

Унікальная для Беларусі дзіцячая вёска была ўрачыста адкрыта 12 кастрычніка 2011 года. Вёска разлічана на пражыванне 60 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўмовах, максімальна набліжаных да сямейных. У такім асяроддзі, а таксама дзякуючы пастаянным дыдактычным і рэабілітацыйным заняткам, магчымае максімальна поўнае развіццё асобы. Пяць асобных груп-сем'яў yключаюць максімум 12 чалавек.

Звяном, якое злучае такую групу-сям'ю, з'яўляецца сястра-законніца з Ордэна бэнэдыктынак-самарыцянак Крыжа Хрыста, якая разам з дапаможным персаналам клапоціцца аб належным клімаце выхавання і трымае апеку над дзецьмі. Дзейнасць хоспіса арганізавана пры падтрымцы абласнога камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.