У Пінску адбылася Імша з нагоды інаўгурацыі навучальнага года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
29.09.2014 14:37 |
29 верасня ў пінскім катэдральным касцёле прайшла ўрачыстая святая Імша, адной з нагодаў якой стаў пачатак новага навучальнага года ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Імша адбылася таксама ў межах пастырскай сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі. Падчас святочнай Эўхарыстыі біскуп Пінскі здзейсніў абрад кансэкрацыі новага галоўнага алтара катэдры. Удзельнікамі важнай падзеі сталі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ксёндз Раман Рачко, ксёндз прэлат Эдмунд Даўгіловіч, святары, кансэкраваныя асобы дыяцэзіі і семінарысты. Алтар як асаблівы сімвал Таксама іерарх нагадаў, якое важнае месца займае алтар у каталіцкай святыні. Па словах біскупа, алтар
прыгадвае «аб духоўных ахвярах, якія мы, вернікі, павінны скласці Богу», а касцёльныя аўтары параўноўваюць вернікаў, якія моляцца,
ахвяруюць Богу свае маленні і складаюць дары сваіх просьбаў, да жывых
камянёў, з якіх Езус будуе алтар Касцёла. Пінскі
ардынарый пажадаў, каб навука Касцёла аб значэнні алтара дапамагла ўсім
сабраным «пабожна і свядома ўдзельнічаць у святых чынах», і каб гэтае
святкаванне, багатае на розныя нагоды, «паспрыяла памнажэнню Божай хвалы
і нашага збаўлення». Гамілію з нагоды радаснай для пінскай катэдры падзеі прамовіў біскуп Алег Буткевіч, які адзначыў, што алтар з’яўляецца месцам, дзе судакранаюцца матэрыяльная і духоўная рэальнасць. Алтар, а таксама сведчанне мучанікаў і святых, рэліквіі якіх знаходзяцца ў ім, служаць, па словах біскуп, накам таго, што вера не падманвае чалавека. Біскуп заклікаў таксама кожнага хрысціяніна быць знакам існавання духоўнай рэальнасці ў свеце. Гісторыя алтара і гадавіна біскупскай сакры Напрыканцы Імшы пробашч пінскай катэдры а. Пётр Бялевіч ОМІ распавёў гісторыю з’яўлення алтара. Новы алтар быў выкананы майстрам Баляславам Міхалэкам. Матэрыялам для яго стаў мармур, прывезены з Бразіліі. Пасля ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі былі ўручаны дыпломы выпуснікам гэтай навучальнай установы. Кс. Юрый Дрозд, AG |
Фотарэпартаж |