Фотавыстаўка старажытных фрэсак пройдзе ў Гомелі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
22.10.2014 14:47 |
Аўтар перадаў прыгажосць фрэсак Ферапонтавага манастыра, напісаных Дыянісіям у канцы ХV стагоддзя. Гомельскі праваслаўны епархіяльны Цэнтр сям’'і і дзяцінства «Ладушкі» сумесна з «Карціннай галерэяй Вашчанкі» арганізуюць у Гомелі фотавыстаўку «Святло фрэсак Дыянісія», якая адкрыецца 27 кастрычніка ў карціннай галерэі Гомеля па вуліцы Карповіча, 4. Выстаўка будзе працаваць да 23 лістапада. Яна ўжо дэманстравалася ў Траццякоўскай галерэі, Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, музеі архітэктуры ім. Шчусева, храме Хрыста Збавіцеля, іншых знакавых месцах. Аўтар выстаўкі — Юрый Халдзін, вядомы фотамастак, унікальны майстар па пісьму святлом. Над стварэннем выстаўкі мастак працаваў больш за 12 гадоў. Аўтар паставіў перад сабой задачу сродкамі фатаграфічнага мастацтва перадаць прыгажосць і мудрасць фрэсак Ферапонтавага манастыра, напісаных Дыянісіям у канцы ХV стагоддзя. |