Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомелі створаць цэнтры перадабортнага кансультавання
Беларусь - Пінская дыяцэзія
05.11.2014 11:44

Працягваецца дзейнасць рабочай групы па прафілактыцы абортаў у Гомельскай вобласці, у якую ўваходзяць галоўны гінеколаг вобласці Аксана Цяслова, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Выратаванне немаўлятаў», рыма-каталіцкай парафіі і епархіі Праваслаўнай Царквы. На чарговым пасяджэнні групы, якое адбылося 4 лістапада, абмяркоўваліся вынікі акцыі «Тыдзень без абортаў» і планы па далейшай прафілактыцы абортаў у рэгіёне.

Ва Упраўленні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама распрацоўваецца праект загаду, згодна з якім у Гомелі будуць створаны цэнтры перадабортнага псіхалагічнага кансультавання — яны будуць размешчаны на базе медустаноў. Плануецца, што ў перспектыве ў горадзе будуць адкрыты 4-5 такіх цэнтраў, куды гінеколагі будуць накіроўваць жанчын, якія жадаюць перапыніць цяжарнасць. Кансультаваць у цэнтрах па чарзе будуць урачы, псіхолагі, прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла, валанцёры.

Акрамя таго, абмяркоўвалася далейшае правядзенне акцый «Тыдзень без абортаў». Згодна з праектам загаду, такія акцыі плануецца ладзіць у Гомельскай вобласці да тэматычных дзяржаўных і рэлігійных святаў. У прыватнасці, бліжэйшы «Тыдзень без абортаў» маюць намер правесці ў райцэнтрах да Божага Нараджэння.

Былі агучаны і вынікі апытання, якое ладзілася падчас мінулага «Тыдня без абортаў» у Гомелі. 96% апытаных гомельцаў лічаць, што падобныя акцыі неабходныя. Большасць выказалася за тое, каб яны праходзілі тры і больш разоў на год. 90% мяркуюць, што такія акцыі палепшаць дэмаграфічную сітуацыю ў рэгіёне.

Таксама падчас апытання прапаноўвалася назваць праблемы, што ўплываюць на колькасць абортаў у рэгіёне. Сярод названых рэспандэнтамі праблем — сацыяльная забяспечанасць маці і працаўладкаванне моладзі.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.