Папа даслаў віншавальны ліст вернікам Пінскай дыяцэзіі ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
14.11.2014 17:12 |
Папа Францішак даслаў віншавальны ліст вернікам Пінскай дыяцэзіі ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка.
«Святы Айцец яднаецца ў малітве з духавенствам і вернікамі Пінскай дыяцэзіі, якія ўзгадваюць гэтага вялікага Пастыра, які вернае служэнне Божаму Народу шматкротна пацвярджаў дарам асабістай ахвяры», — адзначае ў лісце ад імя Святога Айца субстытут Святога Пасаду арцыбіскуп Анджэло Бэччу.
У лісце гаворыцца, што «Папа разам з Касцёлам у Беларусі дзякуе Богу за вялікі ўклад, які кардынал унёс у стварэнне і аднаўленне структур Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне, а таксама ў фарміраванне хрысціянскага духу ў некалькіх пакаленнях народа, які ён усім сэрцам узлюбіў».
Адзначаецца, што Святы Айцец даручае ў малітве Богу біскупа Пінскага Антонія Дзям’янку, духавенства і вернікаў Пінскай дыяцэзіі, «просячы аб патрэбных ласках, і ад сэрца ўдзяляе ўсім Апостальскае благаслаўленне». (AG)
|