Пінскі катэдральны хор правёў акцыю міласэрнасці ў Лагішыне |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
19.11.2014 16:52 |
15 лістапада хор катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску наведаў з адмысловым канцэртам Дом міласэрнасці ў г.п. Лагішын (Пінская дыяцэзія).
Супрацоўнікі і насельнікі ўстановы, якая апякуецца састарэлымі і інвалідамі, не стрымлівалі слёз радасці і ўдзячнасці за неверагодную атмасферу дабрыні і багатую канцэртную праграму, якую падрыхтавалі для іх удзельнікі хору.
Пасля канцэрту адбылася размова харыстаў з жыхарамі і супрацоўнікамі Дома міласэрнасці, падчас якой пастаяльцы гэтага «аазісу любові» распавялі пра свой побыт, умовы жыцця, свае радасці, боль і надзеі.
На заканчэнне сустрэчы пінскі катэдральны хор атрымаў гарачае запрашэнне і ў адказ даў абяцанне абавязкова наведаць Дом міласэрнасці з калядным канцэртам на свята Божага Нараджэння.
Вікторыя Куцько
|