У гомельскім касцёле праходзяць сустрэчы «Школы веры» |
Беларусь - Пінская дыяцэзія
|
19.11.2014 13:37 |
У гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці праходзяць штогадовыя сустрэчы ў «Школе веры» для моладзі і дарослых. Пробашч парафіі запрашае на сустрэчы вернікаў усіх канфесій, а таксама атэістаў.
На сустрэчах можна паглыбіць свае духоўныя пазнанні, знайсці адказы на пытанні аб веры і жыцці Касцёла. Таксама запрашаюцца тыя, хто хоча прыняць у каталіцкай парафіі сакрамэнты хросту і шлюбу, рыхтуецца хрысціць дзіця ці стаць хросным, а таксама тыя, хто жадае спавядацца і прымаць у касцёле Святую Камунію.
«Школа веры» чакае і тых, хто не бачыць сэнсу жыцця, хто адзінокі або мае праблемы ў сям’і, хто шукае сваё пакліканне, сустрэчы з Богам.
Заняткі праходзяць кожны панядзелак у 19.30 у класе на першым паверсе касцёла. Адрас: Гомель, вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гатэль "Турыст"» і «Універсітэт».
Паводле гомельскага каталіцкага сайта (AG)
|