Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Упершыню галоўную ёлку Гомеля ўпрыгожаць не савецкай, а Бэтлеемскай зоркай |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
20.11.2014 12:34 |
На плошчы Леніна ў Гомелі ўжо прыступілі да ўстаноўкі галоўнай ёлкі горада — 30-метровага металічнага каркаса, які складаецца з дзвюх тысяч (!) штучных галін. Да 25 снежня, калі Божае Нараджэнне будуць адзначаць католікі і пратэстанты, ёлка засвеціцца ва ўсёй красе. Упершыню ў сваёй гісторыі яе ўпрыгожаць не савецкай чырвонай пяціканцовай зоркай, а сапраўднай каляднай — Бэтлеемскай зоркай. Пра гэта паведамляе сайт гомельскай парафіі. Як распавялі ў Гомельскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы, Гомель заменіць савецкую зорку на хрысціянскі сімвал следам за сталіцай і іншымі гарадамі Беларусі. (JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.