У гомельскай Дзіцячай вёсцы прайшло свята ў гонар Анёлаў-ахоўнікаў |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
21.11.2014 13:43 |
20 лістапада ў Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця прайшло традыцыйнае свята ў гонар Анёлаў-ахоўнікаў. У інтэрнаце адбылася праваслаўная Літургія, якую правёў іерэй Свята-Траецкага храма айцец Мікалай Кадацкі, дзеці выступілі з канцэртам, а сёстры бэнэдыктынкі падрыхтавалі пачастунак. — Свята прайшло цудоўна, — кажуць у дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас - Міласэрнасць». — Спачатку была Літургія, затым — выдатны канцэрт, на якім былі прадстаўлены новыя нумары і музычныя сцэнкі. Дзеці вельмі стараліся і хваляваліся. Потым быў арганізаваны салодкі стол, на якім было ўсё, што любяць дзеці. Да іх у домік прыйшло шмат гасцей. А скончылася ўрачыстасць дыскатэкай. Да свята рыхтаваліся ўсе: адміністрацыя, выхавальнікі, сёстры і самі дзеці. Усе былі вельмі прыгожа апранутыя і панавала атмасфера свята. (AG)
|